Аннотация

Кузьма Чорны Па дарозе I Зямля - як размах чалавечай радасцi - шырокая, бяскрайняя, здольная будзiць вялiкiя iмкненнi пачуццяў i думак. Адчуваецца яна цвёрдасцю пад нагамi i вострым пахам сваiм ад вiльгацi летняй ночы. Цяжкiя хмары нiзка валакуцца над ёю i прабуюць сеяць на яе цёплую iмглу, а пасля адпоўзваюць на далёкую мяжу неба i поля i варушацца там дзiвоснымi абрысамi ў густой сваёй чарнаце. Канца-краю зямлi не вiдаць, таксама, як i неба над ёю. Зямля - як чорная прастора, прыцiснутая хмарамi i маўклiвая ад iх. У цеменi палёў прытаiлiся цiхiя вёскi i слухаюць: з самага вечара дзьмуў вецер, i над полем плылi цiхiя песнi травы, а пасля, як нагнаў вецер хмар, адышоў, i адно слухаць засталося вёскам - шырокую маўклiвасць глыбокай ночы. На зямлi дарога, як само жыццё: вiдна толькi каля ног, але ж i заве-зазывае яна ўдаль. Усё едзеш i едзеш па ёй, i з кожным крокам яна ўсё новая праходзiць пад нагамi, i здаецца, што наперадзе там, за нечым няясным, дзiвосным i далёкiм, будзе нешта надзвычайнае, а тым часам - там кусты ды поле. I ўяўляецца, што гэта хмары ўсё больш пачынаюць збiрацца там, куды iдзе дарога, што iх ужо там многа, усё там чарней, як усюды, i няма туды ходу. А як дабярэшся туды - зямля там родная, шырока-вольная, хмары адпаўзлi наперад, i зноў можна iсцi з радасцю ў бяскрайнiх прасторах.

Отзывы

Па дарозе

Популярные книги

Глава 1 Часть XIV . Интриги Мысли с бешеной скоростью носились внутри моей черепной коробки, а прорыв в пространстве никуда не делся. Он так и сыпал искрами, зависнув…

Глава 1 Холодный ветер трепал невесомые шторы, которые хлопали, словно парус старинного корабля, рассекающего водную гладь. Разве что не пахло морской водой, над головой…

Глава 1 Дым над лесом поднимался густым черным столбом, словно гигантская рука тьмы тянулась к небу. Сердце ухнуло в пятки — это не просто костер… Такой дым бывает лишь…

Глава 1 Двойная угроза Я смотрел на сидящую на диване хмурую Эйр. Она сидела, скрестив на груди руки и неотрывно следила за двумя визитёрами. За черноволосым с чёрной…

Annotation В 2137 году учёные нашли портал в иное измерение. Замороженный мир, новые технологии, безграничные ресурсы. А ещё там нашли меня — пропавшего без вести в…

Глава 1 — Лялька, у нас будет скоро Егорушка, наследник твой. Я аж дар речи потерял. Сердце забилось часто-часто, в голове промелькнула тысяча мыслей сразу. Наследник?…