Аннотация

Кузьма Чорны Хвоi гавораць I Смех - часта дзындра* сумных настрояў i сталых думак. Адгэтуль я праводжу раўналежнасцi пры маiх разгадках усяго... Сяджу над канавай, гляджу на босыя, каравыя ногi дзядзькi Язэпа i думаю: увесь час ён маўчыць значыцца, у яго многа важкага ў душы; у яго многа слоў. * Дзындра - шлак. Мне важна слухаць яго выказваннi аб тым, чым у вострыя моманты жыцця повен ён, я яшчэ ўпэўнены ў тым, што i для яго гэта палёгка, i я думаю так: няхай ён гаворыць аб чым сабе хоча, а я буду з па-за гэтых слоў чуць тое, аб чым ён не гаворыць, аб чым толькi думае... А што яго нешта мучыць, гэта вiдаць па iм. Што ў яго? Гэта не ёсць мая пустая цiкаўнасць, гэта жаданне блiзасцi з гэтым чалавекам. "Гавары ты, дзядзька, аб чым-небудзь" - хочацца сказаць мне. А ён маўчыць. Звесiў босыя ногi з насыпанага над канавай вала, укрытага пажоўклай травой, i глядзiць унiз. Там, на дне гэтай неглыбокай i вузкай канавы, трава таксама жоўтая, але большая; вiдаць з яе конскую спарахнелую скiвiцу з некалькiмi зубамi i з вялiкаю чорнаю мухаю; збоку паточаны мурашкамi дробны, як пыл, жоўты пясок. Я гавару першы:

Отзывы

Хвоi гавораць

Популярные книги

Annotation По воле случая, Арней попал туда, откуда нет выхода. В этом месте нет стен, нет горизонта, нет надежды на спасение. Только бесконечная, всепоглощающая тьма.…

Глава 1 «Обнаружен образец ДНК. Желаете ознакомиться?». Услышав женский голос, я усмехнулся, отчего по телу прокатилась новая волна боли. — Михан! Ну же, мужики! Помогите!…

Глава 1 Вот же мелкие засранцы! Уже через минуту я пожалел, что бросился за ними в это цветочное поле. Придётся активировать звериные дары, чтобы хоть как-то сократить…

Глава 1 Я замер, вдыхая эфир врага, которого ещё никогда не встречался лично — Платона Грачёва. Он здесь! Совсем рядом! — Шурик, — послышался слабый голос деда, который…