Чужанiца (на белорусском языке)

Камю Альбер
  • 8

Аннотация

Альбэр Камю Чужанiца Пераклаў Змiцер Колас Частка першая I Сёння памерла мама. Цi, можа, учора, не ведаю. Я атрымаў тэлеграму з прытулку: "Сканала мацi. Пахаванне заўтра. Шчыра спачуваем". Тут ладу не дойдзеш. Мабыць, i ўчора. Прытулак для састарэлых - у Марэнга, за восемдзесят кiламетраў ад Алжыра. А другой гадзiне сяду ў аўтобус i надвячоркам буду там. Значыць, змагу пасядзець ля труны i заўтра ўвечары ўжо вярнуся. Папрасiў у патрона два днi. Вядома, ён не мог мне адмовiць, калi ўжо такая прычына. Але выгляд у яго быў незадаволены. Я нават сказаў: "Гэта ж не мая вiна". Ён прамаўчаў. I я падумаў, што не павiнен быў казаць яму гэтага. Урэшце, мне не было за што перапрошваць. Бадай, гэта ён павiнен быў мне паспачуваць. Але, вiдаць, ён зробiць гэта паслязаўтра, калi ўбачыць мяне ў жалобе. А цяпер яшчэ мама нiбы i не памерла. Вось пасля пахавання - тады ўжо справа будзе ясная, i ўсё пойдзе так, як яно прынята афiцыйна. А другой гадзiне сеў у аўтобус. Спёка была страшэнная. А паеў, як звычайна, у шынку ў Селеста. Яны там усе мяне шкадавалi, i Селест сказаў: "Мацi ва ўсiх адна". Калi я сабраўся iсцi, усе правялi мяне да дзвярэй. У галаве была нейкая затлума - яшчэ ж трэба было забегчы да Эмануэля пазычыць чорны гальштук i жалобную павязку на руку. У яго некалькi месяцаў назад памёр дзядзька.

Отзывы

Чужанiца (на белорусском языке)

Популярные книги

Глава 1 Яр лежал на камнях, перевернувшись на спину. Было неудобно, но хотя бы не больно, потому что болевые рецепторы так и не заработали. В будущем это обещало принести…

Глава 1 Столица Аратана Хорланд. Императорский дворец. Три месяца спустя. Император Аратана нервно расхаживал по своему кабинету, его тяжёлые шаги эхом отдавались…

Глава 1 — Позаботьтесь обо мне, Кацураги-сан! — поклонился мне Кондо Кагари. Кондо сказал стандартную японскую фразу при знакомстве с наставником. Вся эта ситуация…

Annotation В 2137 году учёные нашли портал в иное измерение. Замороженный мир, новые технологии, безграничные ресурсы. А ещё там нашли меня — пропавшего без вести в…

Глава 1 «Рыбалка» Сегодня была суббота, шестое декабря. И самым ранним утром, ещё до восхода, мы с Илоной отправились на круглосуточный каток Воробьёвых гор, недалеко…

Глава 1 Турий Рог — Мер-риндо? — в рыке Лакомки звучит вопрос. Моя жена в облике ирабиса пригибается на четырех лапах и готовится к смертоносному прыжку. Ее удар свалит…