Аннотация

Гаўрыiл Траяпольскi Белы Бiм Чорнае вуха Пераклад з расейскай Алеся Жука Аляксандру Трыфанавiчу Твардоўскаму Раздзел 1 ДВОЕ Ў АДНЫМ ПАКОI Жаласна i, здавалася, безнадзейна ён пачынаў раптам скуголiць, нязграбна перакочвацца з боку на бок, - шукаў мацi. Тады гаспадар браў яго да сябе на каленi i ўсоўваў у роцiк соску з малаком. А што ж заставалася рабiць месячнаму шчанюку, калi ён нiзвання не ведаў яшчэ ў жыццi, а мацi ўсё няма i няма, як ты нi жалься. Таму ён i спрабаваў першыя днi наладжваць сумныя канцэрты. Хаця ўрэшце засынаў на руках у гаспадара ў абдымкi з бутэлечкаю малака. Але на чацвёрты дзень малы пачаў ужо прывыкаць да цеплынi чалавечых рук. Шчанюкi вельмi скора адзываюцца на ласкавасць. Iмя свайго ён яшчэ не ведаў, але праз тыдзень дакладна вызначыў, што ён Бiм. У два месяцы ён здзiўлена ўбачыў рэчы: высокi - для шчанюка - пiсьмовы стол, а на сцяне - стрэльба, паляўнiчая сумка i твар чалавека з доўгiмi валасамi. Да ўсяго гэтага ён хутка прывык. Не дзiва было i тое, што чалавек на сцяне не рухаецца: калi не варўшыцца - мала цiкавага. Праўда, крыху пазней, пасля, ён не-не ды i паглядзiць: што гэта абазначае - твар вызiрае з рамкi, быццам з акенца?

Отзывы

Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке)

Популярные книги

Глава 1 Яр лежал на камнях, перевернувшись на спину. Было неудобно, но хотя бы не больно, потому что болевые рецепторы так и не заработали. В будущем это обещало принести…

Глава 1 Столица Аратана Хорланд. Императорский дворец. Три месяца спустя. Император Аратана нервно расхаживал по своему кабинету, его тяжёлые шаги эхом отдавались…

Глава 1 — Позаботьтесь обо мне, Кацураги-сан! — поклонился мне Кондо Кагари. Кондо сказал стандартную японскую фразу при знакомстве с наставником. Вся эта ситуация…

Annotation В 2137 году учёные нашли портал в иное измерение. Замороженный мир, новые технологии, безграничные ресурсы. А ещё там нашли меня — пропавшего без вести в…

Глава 1 «Рыбалка» Сегодня была суббота, шестое декабря. И самым ранним утром, ещё до восхода, мы с Илоной отправились на круглосуточный каток Воробьёвых гор, недалеко…

Глава 1 Турий Рог — Мер-риндо? — в рыке Лакомки звучит вопрос. Моя жена в облике ирабиса пригибается на четырех лапах и готовится к смертоносному прыжку. Ее удар свалит…