Аннотация

Якуб Колас Жывая вада I Даўно-даўно, не за нашу памяць было гэта. Шчаслiвы то быў куточак белага свету. Вольна жылося людзям у той краiне. Нiхто iх не гнаў, нiхто iх не крыўдзiў, нiкому яны не належалi. Багатая, урадлiвая была iх зямля. Шырока раскiнулiся iх палi, зялёныя травы сенажацей калыхалiся на ветры. Цiха i весела смяялiся кветкi, пазiраючы сваiмi пахучымi галоўкамi ў раку, якая паiла ўвесь той кут i тых, хто жыў i рос там, i давала яму жыццё. Усё жыло каля ракi, гэту раку людзi называлi Жывою Вадою. Усё жывое i нежывое любiла яе, i песнi волi разлiвалiся па ўсiх кутках шчаслiвай старонкi. Але не доўга астаецца шчасце на адным месцы. Пакiнула яно i той слаўны куточак. Нешта страшнае i незразумелае для чалавека зрабiлася там. Нейкая цёмная сiла пазайздросцiла шчасцю людзей. У тым месцы, адкуль выцякала Жывая Вада, зямля стала ўспучвацца. Борзда, як грыб, вырастала гара. А Жывая Вада пачала павольна мялець i хутка зусiм згiнула дзесьцi ў зямлi. Толькi след, дзе цякла яна, надоўга астаўся на зямлi i гаварыў людзям пра даўнейшае жыццё. Гара ўсё расла. Праходзiў час, пусцела зямля, з гары сыпаўся жоўты пясок i засцiлаў ураджайны грунт. Людзi збяднелi, птушкi разляцелiся. Не чутно ўжо было там вясёлых песень. Толькi арлы ды каршуны вiлi свае гнёзды на высокай гары, што ўсмактала ў сябе Жывую Ваду.

Отзывы

Жывая вада

Популярные книги

Пролог Старый Бирюк из-под насупленных бровей зыркнул на Леху с побратимом. Обряд Призыва — долгожданный переход из юнцов в мужчины — уж руку дней, как прошел. А их (лучших…

Глава 1 Кругом одни намеки Видимо, вот оно, то чувство, когда день начинается не с кофе, как выражаются на этой и подобных планетах, а с того, что встал не с той ноги.…

Глава 1 Анастасия Шелестова развернулась и ушла. А я стоял глядя ей вслед с хищной улыбкой. — Двуногий, ты чего застыл как соляной столб? — Фырк нервно топтался на моем…

Глава 1 Пётр Павлович Стремянников аккуратно расправил документы на столе гостиничного номера. Солнечный свет, пробивающийся сквозь тяжёлые зелёные шторы, создавал идеальное…

Annotation Приключения Андрея Прохорова продолжаются. Завершив в 1557 году блистательный и, в целом, импровизированный поход в земли Великой Порты он вновь отправляется…