Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)

Дефо Даниэль
  • 11

Аннотация

Данiэль Дэфо ЖЫЦЦЁ I ДЗIЎНЫЯ ПРЫГОДЫ МАРАХОДА РАБIНЗОНА КРУЗА РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ Сям'я Рабiнзона. - Уцёкi з бацькоўскага дому. З самага ранняга дзяцiнства я больш за ўсё на свеце любiў мора. Я зайздросцiў кожнаму матросу, якi выпраўляўся ў далёкае плаванне. Гадзiнамi выстойваў я на марскiм беразе i, не зводзячы вачэй, разглядаў караблi, якiя праходзiлi паблiзу. Маiм бацькам гэта вельмi не падабалася. Бацька, стары хворы чалавек, хацеў, каб я быў важным чыноўнiкам, служыў у каралеўскiм судзе i атрымлiваў вялiкiя грошы. А я марыў пра марскiя падарожжы. Мне здавалася найвялiкшым шчасцем вандраваць па морах i акiянах. Бацька здагадваўся, што ў мяне ў галаве. Аднойчы ён паклiкаў мяне да сябе i злосна сказаў: - Я ведаю: ты хочаш уцячы з роднага дому. Гэта вар'яцтва. Ты павiнен застацца. Калi ты застанешся, я заўсёды буду добрым бацькам, але не чакай дабра, калi ты ўсё-такi надумаешся ўцячы! - Голас у бацькi задрыжаў, i ён цiха дадаў: - Падумай пра сваю хворую мацi... Яна не вытрымае разлукi з табою. У вачах у яго заблiшчалi слёзы. Ён любiў мяне i хацеў мне дабра. Мне зрабiлася шкада старога, i я цвёрда вырашыў застацца ў бацькавым доме i больш нават не думаць пра марскiя падарожжы. Але - дарэмна! - мiнула некалькi дзён, i ад маiх намераў нiчога не засталося. Мяне зноў пацягнула да марскiх берагоў. Мне зноў пачалi снiцца мачты, хвалi, ветразi, чайкi, невядомыя краiны, агнi маякоў.

Отзывы

Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)

Популярные книги

Глава 1 Боль… Человек сталкивается с ней постоянно. Иногда яркая, как пролетающий мимо спортивный автомобиль. Ты не успеваешь заметить, что это было. В сознании остаётся…

Глава 1 Черномор стоял на возвышенности, смотрел вдаль и мотал головой. Он видел, насколько спокойно Булатов направился к этой пирамиде, но ситуация всё равно совершенно…

Глава 1 Тимофея почему-то в раздевалке не оказалось. Придя туда, я обнаружил только остальных участников, которые собирались с духом и готовились морально. Внутри помещения…