Вязынка

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Жанр:  Проза: эссе.

  • 1

Аннотация

Мы спазніліся на маладзечанскі поезд і вырашылі ехаць прыгарадным да станцыі "Беларусь", а ўжо адтуль дабірацца як-небудзь да Радашковіч, шукаць Вязынку, дзе нарадзіўся вялікі паэт. Што ведаў я да таго часу аб гэтай вёсцы? У памяці паўстаў радок з школьнага падручніка: "…нарадзіўся ў фальварку Вязынка, непадалёк ад мястэчка Радашковічы былога Вілейскага павета". А што за гэтым радком? I вось праносяцца невядомыя ўзгоркі, рачулкі з празрыстай вадою, вёскі ў лагчынах. Тут прыгожа, і паступова пачынаеш разумець, што толькі на гэтай зямлі мог нарадзіцца чалавек з прыгожай душой. За станцыяй "Беларусь" тыя ж палі без канца, высокія ўзгоркі, парослыя лесам. Родная, мілая зямля! Удвух з таварышам пускаемся ў невядомыя краі. Шмат часу "лічым шпалы", спяшаемся туды, дзе лес на двух узгорках расхінаецца і стварае браму ў светлую, залітую сонцам зямлю. Спёка. Жаўранкі звоняць крыллямі ў шкляное празрыстае паветра. Па краях насыпу смяюцца кветкі: легкадумныя званочкі, сіні, як неба, васілёк, палявая "грэчка", ліпкія смолкі. Ад будынка станцыі Радашковічы павяртаем у поле. Сцежка бяжыць праз палеткі — пыльная, мяккая, як атлас, аточаная задзірванелымі абочынамі, парослымі алешнікам. Вось яна ўзбіраецца на ўзгорак, нырае ў канюшыну, знікае… I тут знянацку сустракаемся з дзяўчынай.

Отзывы

Вязынка

Популярные книги

Глава 1 Яр лежал на камнях, перевернувшись на спину. Было неудобно, но хотя бы не больно, потому что болевые рецепторы так и не заработали. В будущем это обещало принести…

Глава 1 Столица Аратана Хорланд. Императорский дворец. Три месяца спустя. Император Аратана нервно расхаживал по своему кабинету, его тяжёлые шаги эхом отдавались…

Глава 1 — Позаботьтесь обо мне, Кацураги-сан! — поклонился мне Кондо Кагари. Кондо сказал стандартную японскую фразу при знакомстве с наставником. Вся эта ситуация…

Annotation В 2137 году учёные нашли портал в иное измерение. Замороженный мир, новые технологии, безграничные ресурсы. А ещё там нашли меня — пропавшего без вести в…

Глава 1 «Рыбалка» Сегодня была суббота, шестое декабря. И самым ранним утром, ещё до восхода, мы с Илоной отправились на круглосуточный каток Воробьёвых гор, недалеко…

Глава 1 Турий Рог — Мер-риндо? — в рыке Лакомки звучит вопрос. Моя жена в облике ирабиса пригибается на четырех лапах и готовится к смертоносному прыжку. Ее удар свалит…