Вайна сусветаў (на белорусском языке)

Уэллс Герберт Джордж
  • 4

Аннотация

Гэрбэрт Уэлс Вайна сусветаў Кнiга першая ПРЫБЫЦЦЁ МАРСIЯНАЎ I НАПЯРЭДАДНI ВАЙНЫ У апошнiя гады дзевятнаццатага стагоддзя нiхто не паверыў бы, што за ўсiмi падзеямi на Зямлi пiльна i ўважлiва сочаць iстоты больш развiтыя, чым чалавек, хоць яны такiя ж смертныя, як i ён; што ў той час, як людзi займалiся сваiмi справамi, iх даследавалi i вывучалi, мабыць, гэтак жа поўна i ўсебакова, як чалавек пад мiкраскопам вывучае эфемерныя стварэннi, якiя кiшаць i размнажаюцца ў кроплi вады. З бясконцай самазадаволенасцю мiтусiлiся людзi на ўсiм зямным шары, занятыя сваiмi дробязнымi справамi, упэўненыя ў сваёй уладзе над матэрыяй. Магчыма, iнфузорыя пад мiкраскопам паводзiць сябе гэтаксама. Нiхто нават не здагадваўся, што больш старыя кропкi сусвету - крынiца небяспекi для роду людскога; нават думка пра якое-небудзь жыццё на iх здавалася неверагоднай i крамольнай. Мiжвольна ўспамiнаюцца тагачасныя агульнапрынятыя погляды. Дапускалася найбольш рэальнае: на Марсе жывуць iншыя людзi, магчыма, менш развiтыя, чым мы, але, ва ўсякiм выпадку, яны гатовы па-сяброўску сустрэць нас як найбольш цывiлiзаваных гасцей, якiя нясуць асвету. Мiж тым праз бездань прасторы на Зямлю прагна i зайздросна глядзелi iстоты з высокаразвiтым, халодным i абыякавым iнтэлектам; яны пераўзыходзiлi нас настолькi, наколькi мы пераўзыходзiм вымерлых жывёлаў, i выпрацоўвалi дакладныя, варожыя для нас планы. Пачатак дваццатых гадоў разбурыў нашы iлюзii.

Отзывы

Вайна сусветаў (на белорусском языке)

Популярные книги

Пролог Старый Бирюк из-под насупленных бровей зыркнул на Леху с побратимом. Обряд Призыва — долгожданный переход из юнцов в мужчины — уж руку дней, как прошел. А их (лучших…

Глава 1 Кругом одни намеки Видимо, вот оно, то чувство, когда день начинается не с кофе, как выражаются на этой и подобных планетах, а с того, что встал не с той ноги.…

Глава 1 Анастасия Шелестова развернулась и ушла. А я стоял глядя ей вслед с хищной улыбкой. — Двуногий, ты чего застыл как соляной столб? — Фырк нервно топтался на моем…

Глава 1 Пётр Павлович Стремянников аккуратно расправил документы на столе гостиничного номера. Солнечный свет, пробивающийся сквозь тяжёлые зелёные шторы, создавал идеальное…

Annotation Приключения Андрея Прохорова продолжаются. Завершив в 1557 году блистательный и, в целом, импровизированный поход в земли Великой Порты он вновь отправляется…