Аннотация

А.Э.Ван-Вогт Пачвара Пераклала Лiна Каўрус На вышынi чвэрцi мiлi вялiзны зоркалёт павiс над горадам. Унiзе ўсё насiла сляды касмiчнай спустошанасцi. Павольна апускаючыся ў энергетычнай гандоласферы, Iнэш заўважыў, што будынкi ўжо пачалi развальвацца ад часу. - Нiякiх слядоў ваенных дзеянняў. Нiякiх слядоў... - штохвiлiнна паўтараў нежывы механiчны голас. Iнэш перавёў настройку. Дасягнуўшы паверхнi, ён адключыў поле сваёй гандолы i апынуўся на акружаным сценамi зарослым участку. Некалькi шкiлетаў ляжала ў высокай траве перад будынкам з абцякальнымi iмклiвымi лiнiямi. Гэта былi шкiлеты доўгiх двухрукiх i двухногiх стварэнняў; чэрап кожнага трымаўся на верхнiм канцы тонкага спiннога хрыбта. Усе касцякi яўна належалi дарослым асобiнам i здавалiся цудоўна захаванымi, але, калi Iнэш нагнуўся i крануў адзiн з iх, цэлы сустаў рассыпаўся ў парахню. Выпрастаўшыся, ён убачыў, як Ёал прызямляецца паблiзу. Пачакаўшы, пакуль гiсторык выберацца са сваёй энергетычнай сферы, Iнэш папытаўся: - Як па-вашаму, варта паспрабаваць наш метад ажыўлення? Ёал здаваўся заклапочаным. - Я распытваў усiх, хто ўжо спускаўся сюды ў зоркалёце, - адказаў ён. Нешта тут не так. На гэтай планеце не засталося жывых iстот, не засталося нават насякомых. Перш чым пачынаць якую-небудзь каланiзацыю, мы павiнны высветлiць, што тут адбылося.

Отзывы

Пачвара (на белорусском языке)

Популярные книги

Глава 1 Боль… Человек сталкивается с ней постоянно. Иногда яркая, как пролетающий мимо спортивный автомобиль. Ты не успеваешь заметить, что это было. В сознании остаётся…

Глава 1 Черномор стоял на возвышенности, смотрел вдаль и мотал головой. Он видел, насколько спокойно Булатов направился к этой пирамиде, но ситуация всё равно совершенно…

Глава 1 Тимофея почему-то в раздевалке не оказалось. Придя туда, я обнаружил только остальных участников, которые собирались с духом и готовились морально. Внутри помещения…