Нешчаслiвасць (на белорусском языке)

Кафка Франц
  • 0

Аннотация

Франц Кафка Нешчаслiвасць Пераклад: Лявон Баршчэўскi Калi мне ўжо ўсё апрыкрала - гэта было аднаго разу лiстападаўскiм надвячоркам - i я выбег з пакоя па вузкай дывановай дарожцы, як па той, што на iпадроме; раптам напалохаўшыся ўбачаных у завулку лiхтароў; пасля завярнуў быў назад, але ў глыбiнi пакоя, у вялiкiм трумо, згледзеў нешта яшчэ i закрычаў каб толькi чуць крык, на якi не адказваюць i якому не перашкаджае яго сiла, якi гэткiм чынам узмацняецца без супрацьдзеяння i не можа ацiхнуць, нават калi крычаць перастаюць; вось тады ў сцяне раптоўна адчынiлiся дзверы, вельмi паспешлiва, бо паспешлiвасць была патрэбная, i нават конi каля павозак, што стаялi ўнiзе на брукаванцы, як здзiчэлыя ў баi кавалерыйскiя конi, не шкадуючы сваiх горлаў, паднялiся на дыбкi. Нiбы маленькi прывiд, выплыла дзiця з цёмнага-цёмнага калiдора, у якiм яшчэ не запальвалi лямпачку, i, выплыўшы, яно застыла на дыбачках, пасярэдзiне вузкай маснiцы, якая непрыкметна гайдалася. Адразу аслепленае прыцемкам пакоя, дзiця хацела хуценька схаваць твар у далонях, ды нечакана супакоiлася, зiрнуўшы ў акно, перад крыжам якога ўрэшце легла прыцiснутая паўзмрокам смужлiвая свецень вулiчных лiхтароў. Перад адчыненымi дзвярыма дзiця, памагаючы сабе правым локцем, выпрасталася наўздоўж сцяны, упусцiўшы звонку ў пакой паветра, што прайшло па суставах яго ног, вакол шыi i скроняў.

Отзывы

Нешчаслiвасць (на белорусском языке)

Популярные книги

Annotation Был банкир, да весь вышел. Вмешался в чужой конфликт и погиб, попав в начало семнадцатого века. Теперь я не денежный воротила, а мальчишка Андрей Белев, обязанный…

Глава 1 Начало Она лежала передо мной во всей своей прекрасной наготе. Изящные — идеальные! — изгибы тела нежились под лучами восходящего солнца, шелковистые белоснежные…

Глава 1 Челнок закладывал очередной вираж, уходя от очередного залпа аварских истребителей. Надрывно пищала аварийная тревога, постоянно шли сообщения от искина. Уровень…

Глава 1 Стоило прозвучать гонгу, как германцы без подготовки атаковали. Двое из них были магами земли и, видимо, пока они шли, успели подготовить свои заклинания. С десяток…

Глава 1 Остаток воскресенья я провёл с книгами и в медитации, занятиях с развитием ядра, в том числе с помощью золотого амулета. Вечером вышли с Катей погулять по парку…