Аннотация

Кузьма Чорны Маленькая жанчына Яны iшлi ляснымi сцежкамi i глухiмi закуткамi. Iшлi з дзецьмi. Меншых неслi на руках. Яны былi маўклiвыя. У гэтай маўклiвасцi было адзiнае для ўсiх iх пачуццё - вялiкае i наймацнейшае за ўсё, што асталося цяпер у iх жыццi. Гэта была нянавiсць, i ёй не было нi канца, нi меры. Найбольш гэта былi жанчыны. Былi маладыя, былi i сярэднiх год, былi i старыя, але iшла сярод iх адна "жанчына" са "сваiмi дзецьмi", у якой адной з'ядналася ўсё, што было напiсана на многiх тварах, што жыло ў многiх душах. Гэтай "жанчыне" было год дванаццаць, i вяла яна з сабой двое дзяцей. Большаму хлопчыку было год сем, меншай дзяўчынцы - год пяць. Гэтую дзяўчынку яна нават разоў са два спрабавала падносiць на руках. Было гэта паблiзу i раўналежна дарозе з Менска на Маскву. Бадай-што кожны з гэтых людзей перажываў сваю асабiстую крывавую драму. Адзiн не ведаў, дзе ў страшную хвiлiну дзелiся бацькi, другi не ведаў, дзе дзелiся дзецi. Дзецi, якiя iшлi адны, не ведалi, дзе дзелася мацi. Але ўсе iшлi на ўсход, ад ворага. I ўсё асабiстае злiлося ў кожнага ў адно з усiмi. Дванаццацiгадовая жанчына, якая вяла сваiх дзяцей, не ведала, што г...

Отзывы

Маленькая жанчына

Популярные книги

Annotation В 2137 году учёные нашли портал в иное измерение. Замороженный мир, новые технологии, безграничные ресурсы. А ещё там нашли меня — пропавшего без вести в далёком…

Пролог — Дмитрий?! Ты как здесь? А как же войско?! Князь Дмитрий Шуйский хмуро покосился на брата, ничего не ответил и, прошествовав к столу, жадно приложился к огранённому…

Глава 1 Точка отсчета В кабинете Виктора Викторовича раздался телефонный звонок. Майор взглянул на часы — рабочий день был давно закончен. Срочной работы не…

Глава 1 Кабинет анестезиологов находился на третьем этаже, недалеко от операционного блока. Я постучал и, не дожидаясь ответа, вошел. За столом, заваленным распечатками…