Аннотация

Кузьма Чорны Лявон Бушмар Раздзел першы I Звераватую панурасць Лявону Бушмару перадаў бацька - княжацкi дробны арандатар. Памёр ён тады, калi Расея ваявала з немцамi. Акрай таго лесу, якi ўсё жыццё сваё вартаваў яго бацька, арандаваў ён ад князя добрую дзялянку зямлi. Калi ажанiўся i аддзялiўся ад бацькi - забудаваўся на арэндзе, усё ў лiк арэндных выплатак князю. Гэта быў стары моцны, як дуб, пражыў ён на свеце год, мусiць, з дзевяноста i рабiў усё да самых апошнiх дзён сваiх. Нават казалi, што гадзiн за дзве да смерцi з'еў яшчэ пару цвёрдых антонавак - гэтак сканаў у памяцi i без думак пра смерць; доктара пры iм не было нiколi, ад самых малых дзён i аж да сканання. Не любiў ён дакторскiх лекаў, зваў гэта прымхаю, панскаю выдумкаю, хоць паноў сам не цураўся. Не верачы ў дактароў, ён гаварыў, што чалавек павiнен як мае быць працаваць, колькi трэба выспацца, у меру, смачна з'есцi - i тады будзе здароў. Калi прыязджаў, бывала, у свае лясы князь, ён, разам з iншымi княжацкiмi дзедзiчамi i гэтакiмi, як сам, дробнымi арандатарамi, заўсёды з'яўляўся ў маёнтак - стаяў там з усiмi перад ганкам па гадзiны дзве без шапкi, пакуль выйдзе павiтацца з iмi князь. Тады цалаваў князю ў калена (у руку цалавалi толькi самыя буйныя дзедзiчы i маёнтаўскiя фундатары) i iшоў адразу дадому, нiколi не застаючыся пагаварыць з людзьмi.

Отзывы

Лявон Бушмар

Популярные книги

Глава 1 На прорыв Я внимательно осматривал «гостя». Тот, в свою очередь, тоже не сводил с меня взгляда. — Ты… кто…? — прохрипел я, так как боль всё ещё не желала меня…

Глава 1 Столица Российской Империи город Санкт-Петербург. Как только они подошли к нам, мы втроём склонились перед императором. — Вот знакомься, Лев. Это тот самый…

Annotation – Сударыня, ваш сын – один из сильнейших телепатов в Русском Царстве. Он должен служить стране. Мы забираем его в кадетский корпус-лицей имени государя. Подпишите…

Глава 1 Российская Федерация. — Извините, но вы нам не подходите, — ответила мне девушка в военной форме, но без знаков различия и звёздочек на погонах. Кто бы…

Пролог Настольная лампа замерцала, когда хлопнула дверь. Заспанные люди вздрогнули и посмотрели на прибывшего. Последнего из собравшихся, но не по значению. Благодаря…

Annotation Был банкир, да весь вышел. Вмешался в чужой конфликт и погиб, попав в начало семнадцатого века. Теперь я не денежный воротила, а мальчишка Андрей Белев, обязанный…