Аннотация

Андрэ Маруа КАРЫЧНЕВАЯ МАГIЯ У канцы мiнулага стагоддзя, - сказаў доктар Пцiклеман, - увайшло ў звычай у горадзе Пон-дэ-Лёр хадзiць вечарамi ў сад мэрыi на канцэрты мунiцыпальнай фiлармонii. I цяпер фiлармонiя выступае, як калiсьцi, заўсёды ў нядзелю, але ў садзе пуста. У прамыслоўцаў, камерсантаў i служачых, амаль у кожнага ёсць свая аўтамашына, вялiкая цi малая, i летнiя вечары яны праводзяць у вёсцы. Што да рабочых, то, у большасцi, кожны з iх мае свой радыёпрыёмнiк i, не выходзячы з дому, можа слухаць канцэрты з Парыжа альбо з Лазаны. Толькi некаторыя старажылы засталiся вернымi даўняй традыцыi, якая iм нагадвае аб мiнулых радасцях. Колькi хлопцаў i маладых дзяўчат, гадоў сорак назад, адгулялi свае заручыны ў гэтым садзе ў алеях пад каштанамi! А тым часам iхнiя бацькi, патураючы маладым, павольна крочылi метраў за трыццаць, i медныя трубы мунiцыпальнага аркестра парушалi цiшыню вечара гучным выкананнем папуры з "Гугенотаў", "Блакiтнага Дуная" i "Латарынгскага марша". Раз у тыдзень гэта "Алея ўздыхаў" (будзем яе так называць) у сентыментальным жыццi Пон-дэ-Лёра рабiлася тым жа, што ў Парыжы "Сцежка дабрадзеяў". Лiхтароў было мала. Прыцемкi абуджалi адвагу ў баязлiвых. Пах язмiну шырока разлiваўся ў паветры. I як было цiкава, сустракаючы пары закаханых, кожны раз по-новаму назiраць iх сваркi, iх зблiжэнне, i, нарэшце, гатоўнасць стаць мужам i жонкай.

Отзывы

Карычневая магiя

Популярные книги

Глава 1 Королевский дворец, Вульфонгия Сидеть на троне оказалось труднее, чем он помнил. Колени дрожали, спина ныла, тело отказывалось подчиняться. Но он сидел.…

Глава 1 Просыпаться было тяжело. В голове гудел невидимый колокол, отдаваясь в висках гулкой пустотой. Распахнула ресницы, с трудом соображая, что происходит, где я…

Глава 1 — Либо так, либо никак, — отрезал я. — Понимаю, ты горячий человек, вы вообще горячий народ со своим темпераментом. И вся эта ситуация сложилась из-за того, что…

Глава 1 Я узнаю, из какого я рода! Ну или, правильнее сказать, узнаю, у какого рода Родовой Дар связан с металлом, так же, как и у меня. И уже после этого, если я встречусь…

Глава 1 Некоторое время я сидел, смотрел в монитор и удивлённо хлопал глазами. Не то чтобы до меня не сразу дошло, что речь обо мне. Просто это было совершенно неожиданно.…

Annotation Цикл завершён. Судный день был не за горами! Граф Селезнёв нашёл решение, воспользовался возможностью и спас человечество! Однако, договорившись с врагами…

Глава 1 Глава 1 Центральная база командования восьмого флота империи Аратан гудела привычным ритмом рабочего дня. В просторном кабинете адмирала и командующего…