Аннотация

Вечаслаў Адамчык Дзень ранняе восенi Яны iшлi ўдвух выкатанаю нячутна-пругкiмi веласiпедамi сцежкаю ля шэрых нямогла нахiленых да вулiцы платоў. Стаяла лета, блiзкае да восенi. Можна было ўжо есцi яблыкi. Быў спас: дробна i весела званiлi ў белай царкве, што стаяла на грудку сярод мястэчка i была вiдаць адсюль, з прымесця. За царквою, за густа-цёмным навалам прысад, хаваўся раймаг, таксама белы. Яны iшлi туды: там недзе было людна, гармiдарна, густа, у нешта адно мяшалася людская гаворка. На плошчы перад царквою лёгка патрэсквалi i траслiся па бруку чырвона-слiзкiя "Явы" з каляскамi; ад ветравога шкла, суха мiльгаючы, адсвечвала сонца. А тут была цiшыня, бязлюднасць i пустая вулiца. Цёмна цвiлi пад нечымi глухiмi вокнамi чырвоныя вяргiнi. Яны iшлi ўдвух: бацька - высокi мужчына, чырвона-здаровы ў твары, у карычневым касцюме з шырокiмi, не па-цяперашняму, штанамi, i сын - востры плячыма i худы, як хрушч, падлетак у выцвiлай кепцы з пераламаным брылём i ў вялiкiх чаравiках. З нечага падворку высунулiся i наглядзелi iм услед, цвёрда расставiўшы ногi i цяжка склаўшы на нiзкiм жываце рукi, дападныя бабы ў белых, насунутых на лоб хустках. Яны ведалi ўсё, мусiць, яшчэ з учарашняга вечара, калi ў самую крайнюю хату, да Iвана Ходаса, за якой пачыналiся неабгароджаныя, з павыварочванымi плiтамi жыдоўскiя могiлкi i быў канец горада, прыйшоў гэты падлетак.
Книги из серии: Без серии

Отзывы

Дзень ранняе восенi

Популярные книги

Annotation В 2137 году учёные нашли портал в иное измерение. Замороженный мир, новые технологии, безграничные ресурсы. А ещё там нашли меня — пропавшего без вести в далёком…

Пролог — Дмитрий?! Ты как здесь? А как же войско?! Князь Дмитрий Шуйский хмуро покосился на брата, ничего не ответил и, прошествовав к столу, жадно приложился к огранённому…

Глава 1 Точка отсчета В кабинете Виктора Викторовича раздался телефонный звонок. Майор взглянул на часы — рабочий день был давно закончен. Срочной работы не…

Глава 1 Кабинет анестезиологов находился на третьем этаже, недалеко от операционного блока. Я постучал и, не дожидаясь ответа, вошел. За столом, заваленным распечатками…