Аннотация

Я стары, я нават вельмі стары чалавек. І ніякая кніга не дасць вам таго, што на ўласныя вочы бачыў я, Андрэй Беларэцкі, чалавек дзевяноста шасці год. Кажуць, што доўгія гады лёс дае звычайна дурням, каб яны папоўнілі разумовы недахоп багатым вопытам. Ну што ж, я жадаў бы быць дурным удвая і пражыць яшчэ столькі, бо я дапытлівы суб'ект. Столькі цікавага адбудзецца на зямлі ў наступныя дзевяноста шэсць год! А калі мне скажуць заўтра, што я памру, — ну што ж: адпачынак таксама нядрэнная штука. Людзі калісь будуць жыць нават даўжэй за мяне, і ім не будзе горка за жыццё: усё ў ім было, усякага жыта па лапаце, усё я зведаў — нашто ж шкадаваць? Лёг і заснуў, спакойна, нават з усмешкай. Я адзін. Памятаеце, казаў Шэлі: Цемра здушыла Цеплыню скрыпічых таноў. Калі двое навек разлучыліся, То не трэба пяшчоты і слоў. Яна была добрым чалавекам, і мы пражылі, як у казцы: «доўга, шчасліва, пакуль не памёрлі». Але хопіць надрываць вам сэрца смутнымі словамі — я ж казаў, старасць мая — радасць мая, — лепей распавем вам штосьці з далёкіх, з маладых маіх год. Тут у мяне патрабуюць, каб я сваім апавяданнем скончыў сказ пра род Яноўскіх і яго заняпад, пра вымарачнасць беларускай шляхты. Відаць, трэба мне зрабіць гэта, бо, сапраўды, якая ж гэта атрымаецца гісторыя без канца.

Отзывы

Дзікае паляванне караля Стаха

Популярные книги

Глава 1 (Где-то под Смоленском, штаб объединённой армии Российской Империи) Император быстрым шагом вошёл в зал для совещаний. По дороге к своему креслу он окинул…

Annotation Был банкир, да весь вышел. Вмешался в чужой конфликт и погиб, попав в начало семнадцатого века. Теперь я не денежный воротила, а мальчишка Андрей Белев, обязанный…

Глава 1 Я наблюдал за мародёрами из своего укрытия, и губы невольно растянулись в хищной улыбке. Забавно, как сильно всё изменилось — ещё недавно такие, как они, вызывали…

Глава 1 Перепалка между военными закончилась только тогда, когда в зал вкатили подносы с бутербродами и свежим кофе. Все присутствующие взяли негласную паузу и даже немного…

Глава 1 (Ахтунг! Глава не прошла корректора!) Амерская Империя… Зал Совета… Сбор совета кланов должен был произойти позже, к намеченному числу, где каждый бы выступил…

Глава 1 В богатого обставленном кабинете уже давно не было так пусто. Хозяин не появлялся здесь больше тринадцати лет. Покрылось пылью кресло-качалка, сделанное одним…

– Слава богу, очнулся! – радостно выдохнул граф, входя в комнату. Увидев его сияющую физиономию, Руслан только едва заметно усмехнулся и, с грехом пополам повернув голову,…