Злачынства на пошце

Чапек Карел
  • 0

Аннотация

Карэл Чапэк Злачынства на пошце — Справядлівасць, спадару... — казаў жандарскі вахмістр Брэйха. — Хацеў бы я ведаць, што гэта на карцінах за кабеціна з павязкаю на вачах ды з шалямі, быццам яна перац прадае. Я думаю, што Справядлівасць выглядае як жандар. Вы б не паверылі, якія справы мы, жандары, вырашаем без суддзяў, без шаляў ды іншых цырымоніяў. У нейкіх няважных выпадках проста дамо ў морду, у важнейшых здымем папругу: у дзевяноста выпадках са ста гэта і ёсць справядлівасць. Вось я вам раскажу, спадару, як я надоечы сам выкрыў двух забойцаў, сам ім прысудзіў справядлівае пакаранне і сам гэтае пакаранне выканаў. І пры гэтым ані слоўца нікому не сказаў. Дык слухайце, зараз я вам раскажу. Ці памятаеце вы, спадару, дзяўчыну, што два гады таму працавала тут у вёсцы на пошце? Ага, Гэленай яе звалі, такая добрая і мілая дзяўчына, прыгожая, як лялька. Яшчэ б вы яе не памяталі. Дык гэтая Гэля, спадару, летась утапілася: скочыла ў сажалку ды йшла метраў пяцьдзясят, пакуль не дайшла да віроў. Толькі праз два дні і выплыла. А ведаеце, чаго яна гэта зрабіла? У той дзень, калі яна ўтапілася, з Прагі раптам прыбыла рэвізія і высветліла, што ў Гэлі ў касе не стае двухсот крон. Няшчасныя дзве сотні, разумееце?! Рэвізор-ёлуп ёй і кажа, што павінен будзе пра гэта паведаміць вышэй і што гэта будзе расследавацца як крадзеж. У той самы вечар, спадару, Гэля з ганьбы і ўтапілася.

Отзывы

Злачынства на пошце

Популярные книги

Annotation В 2137 году учёные нашли портал в иное измерение. Замороженный мир, новые технологии, безграничные ресурсы. А ещё там нашли меня — пропавшего без вести в далёком…

Пролог — Дмитрий?! Ты как здесь? А как же войско?! Князь Дмитрий Шуйский хмуро покосился на брата, ничего не ответил и, прошествовав к столу, жадно приложился к огранённому…

Глава 1 Точка отсчета В кабинете Виктора Викторовича раздался телефонный звонок. Майор взглянул на часы — рабочий день был давно закончен. Срочной работы не…

Глава 1 Кабинет анестезиологов находился на третьем этаже, недалеко от операционного блока. Я постучал и, не дожидаясь ответа, вошел. За столом, заваленным распечатками…