Вока тайфуна

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Жанр:  Проза: рассказ.

  • 0

Аннотация

Бухта ляжала ў чорных безжыццёвых сопках, як ртутная цьмяная люстра. Спалі на гэтай люстры глухія і насцярожаныя цені караблёў. Злева, досыць далёка, дагарала сузор'е горада, самы край гэтага сузор'я, бо цэнтр ягоны хаваўся за мысам, там, дзе бухта рабіла калена. Справа, у горле заліва, размерана ліў святло маяк — і тады ад яго вострай зоркі цягнулася па вадзе проста да Сцяпана Дубаўца амаль нерухомая сцежка. Ваду цяжка было назваць штылявою. Вада была проста мёртвая. Мёртвая, як гэтая сакавіцкая прыморская ноч. Як цемра. Тое цямноцце толькі зрэдку ўспорвалі ўспышкі рацьера: караблі нібы скардзіліся адзін аднаму, што вось вакол ноч, золь і самота, што кілі іхнія дранцвеюць і дубеюць у ледзяной вадзе. Ды яшчэ рухаліся ад карабля да карабля белыя агеньчыкі на шлюпках. Мігцелі, як зоркі. "Камандзіры з нарады, — падумаў Дубавец. — Нічога сабе гамарня была. Да трох ночы… з вялікімі хвілінамі". Ён прыкурыў ад недакурка новую папяросу і выпусціў недакурак. Пачуў, як коратка шыкнула ўнізе, нібы нехта сказаў "цс-с" — і ўсё вакол, сапраўды, заглухла цяжка і сонна: увесь сусвет заторкнуў вушы ватай.

Отзывы

Вока тайфуна

Популярные книги

Глава 1 — Аркадий Васильевич, прекратите уже мельтешить! Сядьте и успокойтесь. У меня от вас голова начинает болеть. Сейчас мы можем только наблюдать и больше никак не…

Глава 1 Я резко оборвал связь со Скальдом, и окружающий мир вернулся в привычные рамки человеческого восприятия. В ушах ещё звенело от перегрузки — птичье зрение всегда…

Глава 1 Выданный Легионом выходной сработал как нельзя лучше. На планету Гладиус я отправился отдохнувшим, посвежевшим и с мощным желанием убивать жуков. Система воспользовалась…

Глава 1 Арендованное поместье Франсуа д’Авилон, Москва — Филинов выдвинул ультиматум, — раздражённо сообщил Франсуа, глядя на помощника. Этот парень был ему как…

Глава 1 На выходе нас встречает группа гвардейцев Семибоярщины. Они уже открыли остальные камеры, как я и приказал через мысленный канал. Оттуда, один за другим, начинают…

Глава 1 «Рыбалка» Сегодня была суббота, шестое декабря. И самым ранним утром, ещё до восхода, мы с Илоной отправились на круглосуточный каток Воробьёвых гор, недалеко…