Казка пра Пятра-разбойніка

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
  • 0

Аннотация

Валэндаецца па зямлi пракляты Пётр-разбойнiк. Твар у яго чарнейшы за зямлю, не можа ён вачыма людзям у вочы глядзець. Шмат часу хадзiў ён на жыр i людзей рэзаў. Пакуль паноў забiваў — усё яму даравалася, а калi ўзяўся за простых — напала на яго чорная хвароба: твар зрабiўся такiм, што сiтам не накрыеш, каўтун галаву пакрыў, абляпiлi цела скуллi, уцякаюць ад яго людзi, баючыся заразы. Рэжа ён дзень i ноч без просыпу, ды сумлення нi ў якой крывi не затопiш. Забiвае ён дзядоў, немаўлят за ногi вешае, толькi пачаў адчуваць кожны раз, што лепш бы ў сябе нож уватхнуць, чымсьцi ў другога. Iшоў ён аднойчы ўноч некуды i стаў на раскрыжаваннi шляхоў: страшна яму зрабiлася. Насупраць, над шляхам, працягнулася галiнаю сухое дрэва, а на iм пугач сядзiць i вогненнымi вачыма глядзiць. I зразумеў Пётр-разбойнiк — няма яму даравання ад простых людзей, няма i не будзе нiколi. — Скажы, зямля, — пытаецца Пётр-разбойнiк, — як мне ў цябе дараванне заслужыць? Цяжка ўздыхнула зямля: — Не, Пётр-разбойнiк, не будзе табе даравання. Толькi што… вунь ля разбуранага млына ляжаць на зямлi трохпудовыя жорны. Уздзень iх сабе на шыю i пакуль не сатрэш iх уласнаю шыяю на порах, пакуль не луснуць яны i не разваляцца на тваiх рамёнах — не быць табе дараванаму.

Отзывы

Казка пра Пятра-разбойніка

Популярные книги

Глава 1 Дым над лесом поднимался густым черным столбом, словно гигантская рука тьмы тянулась к небу. Сердце ухнуло в пятки — это не просто костер… Такой дым бывает лишь…

Глава 1 Двойная угроза Я смотрел на сидящую на диване хмурую Эйр. Она сидела, скрестив на груди руки и неотрывно следила за двумя визитёрами. За черноволосым с чёрной…