Гары Потэр і Філасофскі Камень

Дж. К. Роўлінг
  • 2

Аннотация

— РАЗДЗЕЛ I — Хлопчык, які выжыў Містэр і місіс Дурслі, што жылі ў доме нумар 4 па Прайвет Драйв, вельмі ганарыліся тым, што могуць у любы час заявіць, што яны нармальныя людзі. Немагчыма было ўявіць, такія людзі маглі быць замяшаныя ў чымсьці незвычайным, а ўжо тым больш загадкавым:  яны цярпець не маглі ўсялякіх дзівацтваў.    Містэр Дурслі, буйны мясісты мужчына, у якога амаль цалкам адсутнічала шыя, а пад носам раслі вельмі доўгія вусы, працаваў дырэктарам фірмы пад назвай Гранінгс, якая вырабляла дрылі. Місіс Дурслі, худая бландынка вельмі вялікай шыяй, любіла зазіраць за чужыя платы і шпіёніць за суседзямі. У іх быў маленькі сын, якога звалі Дадлі - па меркаванні бацькоў, у свеце яшчэ не нараджалася дзіця больш цудоўнае.    У гэтай сям’і было ўсё, чаго толькі можна пажадаць. Але быў у іх і адзін сакрэт. Прычым больш за ўсё на свеце яны баяліся, што хто-небудзь пра яго даведаецца. Дурслі нават уявіць сабе не маглі, што з імі будзе, калі хтосьці дазнаецца праўду пра Потэраў. Місіс Потэр была сястрой місіс Дурслі, але яны не сустракаліся ўжо некалькі гадоў. Місіс Дурслі нават рабіла выгляд, што ў яе няма ніякай сястры, бо сястра і яе нікчэмны муж былі поўнай супрацьлегласцю сям’і Дурслі.

Отзывы

Гары Потэр і Філасофскі Камень

Популярные книги

Глава 1 — Мелиндо, а как насчет Охранки? Ты с ними уже договорился? — неожиданно спрашивает главная жена. Я уже почти развернулся к двери, но тут Лакомка задала интересный…

Глава 1 — Что-то ты меня огорчаешь, Темников, — сказала Баба-Яга, закончив читать мои ответы на вопросы по экзамену теории предсказания. — Целый год был одним из лучших…