Аннотация

АЛА СЯМЁНАВА БЭЗАВЫ ПОПЕЛ Эпісталярна-прывідны ўспамін Адносіны паміж смяротнымі бессмяротныя. Барыс Пастарнак Ultima ratio Чалавечы голас... Жан Както недарэмна адчуў таямнічую ўладу гэтай слухаўкі. Хто абышоўся без яе ў XX стагоддзі ? Адстаронена-збліжанае судачыненне чалавекаў. Хуткамоўленне людзей справаў. Гарэзія балбатні. Вохклівыя енкі старых. I — доўгія размовы закаханых. I — нечаканыя званкі. I — чаканне званка. „ Алё”... Голас добразычліва-свежы, усмешлівы, ранішні, нават калі ён гучыць a дзесятай гадзіне ўвечары. Жанчына, якая ўмее ўгадваць час слова i радасць аднаго імгнення. „Добры вечар...” Голас нібыта крадзецца i хаваецца ад некага. „Прывітанне!” Голас. — як стрэл. Словы — што пытанні анкеты. „Алё!” Голас як быццам робіць ласку. Словы пагойдваюцца, калыхаюцца, робяць кругі, голас як быц­цам ведае нешта такое, пра што ніхто не здагадваецца. „Вечар добры!” Голас вуркатліва-глухаваты. „Вечар добры...” — нібы табе, a нібыта i сам сабе. Ён так i будзе размаўляць, нібыта з табою, нібыта з сабою самім. „Перадай прывітанне маме. Не, паклон”.

Отзывы

Бэзавы попел

Популярные книги

Глава 1 В зале для совещаний собралось все командование части, и даже несколько военных из центрального штаба. Всё потому, что на фронте резко началось обострение. Новосы,…

Глава 1 Антон Крылов оттянул воротник камуфляжной куртки и в очередной раз проверил заряд магического жезла. Три часа ожидания на вершине скалы начинали действовать на…

Глава 1 Но ей было даже не наплевать. Она получала удовольствие от процесса. Вкрадчивым, тихим голосом она говорила: — «Медиумо» клана Сталиновых не лжёт. Оно видит…

Annotation Он наклоняется и обнюхивает меня! Как зверь! Как хищник! И я замираю, повинуясь инстинктам жертвы: не шевелиться, не провоцировать. Может… Может, он уйдет?…